Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Інфармацыя і носьбіты

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прымаўка „хто мае інфармацыю — той валодае светам” не страціла актуальнасці і ў нашыя дні. Праўда, інфармацыі гэтай пры сучасных тэхналогіях ліецца такая плынь, што вельмі часта надзвычай цяжка адрозніць сапраўдныя падзеі і факты ад танных сенсацый і фантазій безадказных аўтараў. У Рэспубліцы Беларусь інфармацыя старанна фільтруецца і дазуецца. Менавіта таму зачыненая абсалютная бальшыня незалежных газет, а новыя не паўстаюць. З іншага боку тыраж дзяржаўных рупараў штучна падвышаны прымусовай падпіскай па месцах працы. Практычна ў кожнай дзяржаўнай установе і прадпрыемстве працаўнікоў гвалтоўна абавязваюць выпісваць газеты менавіта з урадавага пераліку.

Згадваецца, як у васьмідзесятыя гады крыніцай інфармацыі, аналітыкі, навізны была для нас дзяржаўная газета „Літаратура і мастацтва”. ЛіМ у сваёй гісторыі перажыў некалькі этапаў. У савецкі час яго саркастычна называлі „Лесть і месть” [Ліслівасць і помста — рэд.], потым прыйшла жывільная перабудова і слаўны перыяд штотыднёвіка, пасля, ужо пры сучасным рэжыме, газета стала няўгоднай і яе прыбралі ў дзяржаўны холдынг, адпаведным стаў і змест. Такі ЛіМ стаў непатрэбным нікому. Якая літаратура, якое мастацтва? У Гродне ў шапікі „Белсаюздруку” гэтая газета ўвогуле не паступае (і гэта ў абласным цэнтры!). Што ўжо казаць пра вальнадумныя выданні. Праўда, не так даўно дазволілі афіцыйна прадаваць праз гэтыя шапікі „Народную волю” і „Нашу ніву”, але іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF