Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Век Ларысы Геніюш

Міра ЛУКША

Для мяне існавала толькі Радзіма... Адчайны бой з адзічэлымі сіламі рэакцыі, не, не за сябе, але за Радзіму, за нашу праўду, за зняволены-пераняволены наш народ... Я не ведала, што йсці на смерць за Радзіму так святочна...

У суботу 7 жніўня творчая інтэлігенцыя Беларусі — літаратары, гісторыкі, прыхільнікі асобы і творчасці — з’ехалася ў Зэльву адзначыць стагоддзе з дня нараджэння беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Антонаўны Геніюш. Пілігрымка да легендарнай патрыёткі адбылася два дні да сотых угодкаў ад дня яе нараджэння. Рыхтавалася літаратурна-музычнае мерапрыемства ў мясцовым доме культуры, поўнасцю афыіцыйная імпрэза. І сапраўды, у РДК адбылася сустрэча, у бібліятэцы на трыццаць асоб, на дзве гадзіны раней, а галоўны ўваход быў закрыты для соцень прыбылых на свята. Пасля таго, як 4 жніўня зэльвенскія ўлады сарвалі мемарыяльную дошку з дома Ларысы Геніюш, было сумніўным прымаць удзел у афіцыйным райвыканкамаўскім мерапрыемстве ў доме культуры.

Адкуль тое змаганне ўлады з нацыянальным геніем беларускай паэзіі? Міхась Скобла лічыць, што беларуская ўлада сама па сабе не можа растлумачыць прычыны гэтай нянавісці: „Гэта проста вайна з беларускай літаратурай. Вайна з Ларысай Геніюш, якая працягваецца ад 1948 года, калі яе першы раз арыштавалі, прытым незаконна. Арыштавалі яе як савецкую грамадзянку і на гэтай аснове вывезлі з Чэхіі. Нягледзячы на гэта, што яна ніколі савецкай грамадзянкай не была. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF