Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Рэпартаж пра крыж, беларускія песні і добрага пана войта!

Ганна КАНДРАЦЮК

Што найбольш запамяталася мне ад экуменічнага малебна ў Шудзялаве? Ці натхнёныя словы праваслаўнага айца пра любоў, якая адзіная здольная мяняць чалавека? Ці касцельная пропаведзь пра прыгажосць талерантнасці і разнавіднасць веравызнанняў? А можа той момант, калі беластоцкі дэпутат Сейма Кшыштаф Юргель на вачах свайго каталіцкага электарата пацалаваў праваслаўны крыж? Сама не ведаю.

Той дзень з перспектывы часу явіцца мне як якісь акіян міжканфесійнай любові, што разліўся ў нашай недалюбленай глыбінцы. Некалькі кіламетраў далей, у Супрасль з’явіўся Яраслаў Качынскі. Лідар ПіС прыехаў, каб пакланіцца праху праваслаўнага архіепіскапа Мірана — ахвяры смаленскай катастрофы, і таксама заявіў пра сваю любоў да праваслаўнага брата. Набліжаліся прэзідэнцкія выбары і падобныя падыходы нікога не хвалявалі і не здзіўлялі. Палітыкі прыехалі і ад’ехалі. Мяне аднак здзівілі ментальныя перамены ў жыхароў гміны, тое, што ў час Дзён Шудзялава адкрыта загаварылі пра свае веравызнанні і мову. Вось у цэнтры каталіцкага Шудзялава асвяцілі праваслаўны крыж. У школах гміны навучаюць беларускай мове і песень, ладзяць кантакты з суседзямі ў Беларусі. Калі чатырнаццаць гадоў таму я прыехала ў Шудзялава з намерам напісаць рэпартаж пра гміну, маім героям такое не прыходзіла ў галаву і нават не снілася. Пра міжканфесійную любоў гаварылі шэпатам і разглядаліся па баках. Тутэйшая праваслаўная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF