Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Юбілейныя сустрэчы з народным мастацтвам

Уладзімір СІДАРУК

Міжнародныя сустрэчы з народным мастацтвам „З вясковага панадворка” ў Чаромсе сёлета адзначалі 15-гадовы юбілей. Пачаліся яны ў 1996 годзе, калі ў Чаромсе сустрэліся чатыры калектывы: вакальныя групы з вёскі Чаромхі і Вулькі-Тэрахоўскай, „Аркестр св. Мікалая” з Любліна ды „Чарамшына”, якая па сённяшні дзень з’яўляецца гаспадаром мерапрыемства.

На чаромхаўскай сцэне выступалі як айчынныя, так і замежныя калектывы, м.інш. з Беларусі, Украіны, Літвы, Нямеччыны. Колькі іх перакацілася за пятнаццаць гадоў, цяжка палічыць.

Сустрэчы з народным мастацтвам адбыліся ў днях 23-25 ліпеня. Пачатак імпрэзы быў назначаны на пятніцу на 19 гадзін, але пачалася яна амаль з гадзінным спазненнем па прычыне неадпаведнага напружання электратоку, неабходнага для гукаўзмацняльнай тэхнікі і кандыцыянера на сцэне.

— Сёння адзначаем пятнаццацігадовы юбілей сустрэч „З вясковага панадворка”, — пачаў вядучы Станіслаў Яскулка, — але не адзіная гэта нагода для святкавання. Наша прыгажуня з „Чарамшыны” (Марыся Здрайкоўская, дзявочае Мусюк — У. С.) адзначае свой дзень нараджэння. Нягледзячы на сямейныя абставіны, не парвала кантактаў з гуртом і сёння прыйшла разам з дзеткамі на канцэрт.

Віншавалі юбіляраў войт Міхал Врублеўскі ды Барбара Кузуб-Самасюк — дырэктар ГАК і заадно гаспадар фестывалю.

Пачаўся канцэрт. Першым на сцэне выступіў украінскі гурт „Тарута”. Калектыў з Кіева прэзентаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF