Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Адзін без Гандзі

Міра ЛУКША

— Гэта няпраўда, што вы адзін, што адраклася ад вас сям’я! — тлумачу Ёзіку Анішчуку са Скупава. Дзядзьку Ёзіку пайшоў дзевяносты год. А дабраўся ён у „Ніву”, каб панаракаць на лёс. Прыгожа быў апрануўся, дайшоў да галоўнай дарогі, сеў на аўтобус у Беласток. Па гэтай дарозе вазіў яшчэ нядаўна на калясцы сваю Аню, да аўтобуса ў Гайнаўку. З Гайнаўкі ўзяў быў сабе апошняе жыццёвае каханне, з дому апекі „Самаранін”. І ніхто са сваякоў не прыехаў на Гандзіна пахаванне ў снежні 2009 года ў Нараўцы. Яе адзіная жывая дачка з васьмю дзяцьмі і мужам бытуе цяпер у Англіі. А з чацвярых Ёзікавых дачок — дзве ў Амерыцы. Зяці ў яго — відныя людзі, на царкоўных пасадах. Ды і ж яго не пакідаюць у Скупаве — зяць-пастар запрашае на Мазуры, у свой дом. Ды якое там будзе жыццё яму, дзевяностагадоваму?!.

— Я люблю жыць. Зачыняць мяне ў хаце, і буду мусіў весці жыццё па-іхняму. Па-праведніцку!

Бо папраўдзе хоць Ёзік ведае добра Святое Пісанне і лёс ды Госпад давялі яго ў рады баптыстаў, яны яго папракнулі ў той яго жарснай любові цялеснага жыцця. І верыць ён перш за ўсё ў Матку-Натуру. І Гандзю, якая дзесяткі гадоў была верніцай касцёла адвентыстаў, тыя папракнулі ў неганаровай сувязі на старыя гады (ёй было тады 80 гадоў, яму — 86!) і сужыцці без шлюбу. А шлюбавання забаранілі ім родныя дзеці. Ганна перапісала была сваю кватэру ў Гайнаўцы на дачку і пайшла жыць у „Самараніне”. Аказалася, у натарыяльным акце не было ні слова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF