Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

„Як жыць — дык жыць для Беларусі”

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

9 жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш — вялікай нацыянальнай паэткі, імя якой стала праўдзівым сімвалам Беларусі. Недарэмна ж гарадзенская газета „Пагоня” назвала яе Асобай прамінулага ХХ стагоддзя. Сімвал пакутаў і нескаронасці, высокага гонару паэткі-беларускі. Пачатак роду і сям’і Міклашэвічаў (дзявочае прозвішча), і Геніюшаў — роду мужа — з Беласточчыны, з мястэчка Крынкі.

Маёнтак Жлобаўцы, што ў былой Ваўпянскай воласці на Гарадзеншчыне, — месца нараджэння паэткі. „Благаславенны родны дом, гдзе бацькі і ўся дарагая сям’я. Благаславенны маленькі кусочак роднай, бацькавай зямлі на вялізнай планеце, які называўся Жлобаўцы”, — гэтак пяшчотна і ўзнёсла пачынае аўтарка сваю знакамітую „Споведзь” — твор, дзе адлюстраваны не проста лёс творцы, яе сям’і, але трагедыя ўсёй гэтай зямлі, што столькі страціла ў віхурах войнаў і бясконцых акупацый.

Выстаяць і не зламацца ў тых віхурах можна было толькі маючы вялікую моц, веру, ісці да высокай мэты, здолеўшы захаваць у сэрцы любоў. Усё гэта ўвасобілася для паэткі ў слове „Беларусь”:

Адзінай мэты не зракуся,

і сэрца мне не задрыжыць:

як жыць — дык жыць для Беларусі.

А без яе — зусім не жыць.

Шлях паэткі, пачаўшыся на роднай зямлі, прайшоў праз чэшскую Прагу — адзін з прыгажэйшых гарадоў Еўропы, дзе, сумуючы па родных прасторах, пачала пісаць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF