Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Перад самаўрадавымі выбарамі

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна прайшлі прэзідэнцкія выбары, а ўжо прыблізна за тры месяцы адбудуцца самаўрадавыя. Яны таксама важныя, бо маюць уздзеянне на выбар лакальных улад і на якасць жыцця ў вёсках і гарадах. Вялікія агульнапольскія партыі ўжо шукаюць больш вядомых людзей у ваяводствах, паветах, гарадах і гмінах, каб паспець перад канурэнцыяй схіліць іх балаціравацца з іх партыйных спіскаў. Гэтыя размовы яшчэ неафіцыйныя і адбываюцца перад стварэннем партыйных выбарчых камітэтаў.

Зрух вакол самаўрадавых выбараў можна заўважыць таксама ў Гайнаўскім павеце — не толькі ў партыйных структурах, але і сярод грамадскіх дзеячаў. Ад некалькіх тыдняў па Гайнаўшчыне ходзяць чуткі, што войты Нарваўскай гміны Якуб Садоўскі і Дубіцкай — Анатоль Паўлоўскі і бурмістр Гайнаўкі Анатоль Ахрыцюк не плануюць у бліжэйшых выбарах змагацца за свае пасады.

— Я планую прымаць удзел у выбарах, але не як кандыдат на войта, а як кандыдат на ваяводскага раднага. Размаўляю ў гэтай справе са структурамі СЛД, але не ведаю, ці мяне прымуць на свой спісак, — заявіў нарваўскі войт Якуб Садоўскі. — Не ведаю, якія будуць кандыдаты на войта ў Нарваўскай гміне, але думаю, што будзе іх многа.

Нядаўна пачалі гаварыць у Гайнаўцы, што кандыдатам на войта Нарваўскай гміны будзе цяперашні ваяводскі радны Мікола Яноўскі (ПСЛ).

— Напэўна буду ўдзельнічаць у самаўрадавых выбарах, а найахвотней зрабіў бы гэта з Беларуска-народнага выбарчага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF