Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Багацце ў разнароднасці

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дэбата „Паразмаўляйма пра культуру” з удзелам мастакоў прафесараў Лявона Тарасэвіча і Анджэя Струмілы ды стваральніка сейненскага Асяродка „Пагранічча — мастацтваў, культур і народаў” Кшыштафа Чыжэўскага, а таксама выстава прызнанай ужо мастачкі Маргарыты Дмітрук, родам з Бельска-Падляшскага, былі ў ліку галоўных атракцыёнаў прамацыйнай імпрэзы Падляшскага ваяводства ў Варшаве. У апошнія два дні ліпеня саргнанізавалі яе ў філіяле культавага Мастацкага цэнтра „Fabryka Trzciny” („Фабрыка трыснягу”) на Кракаўскім прадмесці („Сквер”).

Мерапрыемства пад лозунгам „Падляшша — багацце ў разнароднасці” сарганізавала Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства. Вітаючы гасцей, уласнік „Fabryki Trzciny” Войцех Тшцінскі пахваліўся: „Я — варшавяк, але ад дзевяці гадоў маю дом якраз на Падляшшы, над Бобрай”.

Яшчэ да пачатку імпрэзы Магдалена Лыжніцкая-Санчанка, дырэктарка дэпартамента прамоцыі МУПВ сказала:

— Часта стараемся паказваць наш рэгіён у Варшаве, таму што гэта наш мэтавы прамацыйны рынак.

Яна і іншыя шматлюдна сабраныя ў „Фабрыцы трыснягу” падляшскія чыноўнікі тлумачылі:

— Няшмат у Польшчы месц і рэгіёнаў, якія маглі б пахваліцца такой багатай і надалей жывой мяшанкай культур і традыцый, якую прадстаўляе Падляшскае ваяводства. Ад вякоў гэты рэгіён з’яўляецца сапраўдным тыглем шматлікіх нацыянальнасцей, рэлігій і абычаяў, а суіснаванне і праніканне разнародных плыняў стварыла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF