Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Беластачан на муры!

Міра ЛУКША

Беласток мяняецца колькі сілы! Перш за ўсё ўлад горада. Пакуль ёсць еўрапейскія грошы, можна стаць і сталіцай надморскага рэгіёна, хоць да найбліжэйшага салёнага вадаёма не зусім блізка. Разараны ўсе вуліцы і скрыжаванні, аголены пляц пасярод места. Кладуцца новыя паверхні, здымаюцца, бо зноўку дзерці трэба пліты і асфальт, бо не ўсё акуратна зроблена пад сподам... Папраўдзе, беластачане звыкліся з гэтым, а нават рады, бо ж паводле апытальнікаў жывецца ў сталіцы Падляшша не горш чым, скажам, у Лондане, а і на надвор’е няма чаго наракаць. Не высушыла нас і не падтапіла. Відаць, добра моляцца нябесным заступнікам усе святары шматкультурнага і шматканфесійнага „ўзыходзячага града”. Ёсць чым пахваліцца. А і варта ўвекавечыць тых, хто пры жыцці спрыяў яго развіццю — размаляваць іх аграмадныя партрэты на самых вялікіх прасторах голых сцен блёчнага будаўніцтва. Зрабіць сучасныя іконы, якія, калі не захопяць турыста і жыхара, дык хоць яго зацікавяць і прачнецца ягоная свядомасць да ганаровых думак пра гісторыю і тоеснасць.

Каго гэтак увекавечыць? Людвіка Заменгофа, Яна Клеменса Браніцкага з Ізабелай, Браніцкую, а можа апошняга прэзідэнта на чужыне Рышарда Качароўскага? Ваяводу Марыяна Зындрама-Касцялкоўскага? Чаму ж не: гэта польскі палітык, звязаны з лагерам пілсудчыкаў, прэм’ер, падпалкоўнік пяхоты Польскага Войска. Нарадзіўся ён у маёнтку Панядзел на Ковеншчыне, са шляхецкага ён роду герба Сыракомля. Ад 10 ліпеня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF