Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

...хай зашуміць хоць на магіле...”

Віктар САЗОНАЎ

Аўтобус з Гародні ў Зэльву выехаў своечасова. У аўтобусе людзі розных узростаў, з розных арганізацый, па-рознаму апранутыя, але аб’яднаныя адной мэтай — яны едуць ушанаваць памяць выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая сто гадоў таму ўбачыла гэты свет і ўсё сваё жыццё ды творчасць прысвяціла Беларусі.

Сто гадоў. Сто нялёгкіх для Беларусі гадоў. За гэты час на яе тэрыторыі туды-сюды гойсалі войскі розных краін, гарэла полымя рэвалюцыі, праходзілі абедзве сусветныя войны, змагаліся і гінулі людзі... Героі гэтай зямлі біліся да смерці за незалежнасць Радзімы, а яе, Радзіму, дзялілі, кроілі, рэзалі па жывому...

І ўсё гэта бачыла Яна, жыццярадасная, вясёлая, жартаўлівая, прыгожая, і разам з тым мужная, рашучая, стойкая, смелая, адважная дачка беларускай нацыі Ларыса Геніюш. Глядзела шырока адчыненымі вачамі, каб чаго не прапусціць, і змагалася за сваю Бацькаўшчыну, за яе народ, за яе будучыню. Змагалася як магла. Змагалася дзеяннямі. Але разумела, што яе каштоўнейшага жыцця можа не хапіць, каб дасягнуць сваёй мэты. Таму пісала вершы, каб яны засталіся ў вечнасці, каб змагацца за любую Беларусь і пасля смерці...

На паўдарогі да Зэльвы гарадзенскі аўтобус спыніўся. Спусціла кола. Запаснога ў аўтобусе не знайшлося.

А зусім нядаўна, у Ваўкавыску, міліцыя, па загадзе зверху ганебна здзерла памятную дошку з дома, дзе жыла Ларыса Геніюш. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF