Ніва № 33 (2831), 15 жніўня 2010 г.

Дапамагаем пацярпелым!

Ілона КАРПЮК

Кожны селянін нашага ваяводства можа далучыцца да акцыі дапамогі. Не адзін раз нашым сельскім гаспадаркам дапамагалі земляробы з усёй краіны, таму зараз маем магчымасць аддзячыць і дапамгчы патрабуючым. Саюз вясковых гмін склікаў свой чарговы форум, каб сарганізаваць і скаардынаваць дапамогу пацярпелым ад апошняй паводкі на тэрыторыі паўднёвай Польшчы.

— Некаторыя з нас ужо самастойна арганізавалі дапамогу, — узяў голас на пачатку дыскусіі войт гміны Новыя Пякуты. — Мы ўжо перадалі трыццаць тысяч злотых гміне Гомбін Мазавецкага ваяводства. Зараз будзем збіраць рэчавую дапамогу, частку ўжо маем, але чакаем, бо пакуль у Гомбінскай гміне няма ніводнага сухога сховішча.

— З гміны Сувалкі ўжо ўдалося нам перадаць гмінам Вількаў і Чэхавіцы-Дзядзіцы 30 тон збожжа, сіласу і школьны аўтобус. З сямі перавозчыкаў чатырох дапамагло нам бясплатна. Зараз прымаем моладзь на адпачынак.

Такіх галасоў з залы было больш. Аказваецца, што нашы гміны вельмі актыўна ўключыліся ў дапамогу. Задачай форуму Саюза вясковых гмін у асноўным было скаардынаваць супрацоўніцтва, сабраць інфармацыю сколькі і каму ўжо было накіравана дапамогі і распрацаваць план далейшай ураўнаважанай дапамогі.

— Добра ведаем хто яшчэ чакае дапамогі, таму зараз выбралі мы дзве гміны, якія моцна пацярпелі, менавіта Сандамір і Тарнобжаг. Там хочам накіраваць найбольшую колькасць пладоў з нашага ваяводства, — пачаў Міраслаў Лех, старшыня Саюза (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF