Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

Іграю нават на мятле!

Ілона КАРПЮК

— Этнічныя інструменты купіла я недзе два гады таму ў Японіі. На вуліцы гандляр прадаваў маленькія флейты, па 15 злотых. Але думаю сабе, навошта мне такія. Пасля заўважыла флейту ў форме мятлы. Падумала, што мушу яе мець. Ацаніў яе гандляр на 400 польскіх злотых. Не буду купляць, гэта ж кусок дрэва з віткамі! Але ж патаргаваліся і прадаў мне за палавіну.

На вокладцы аднаго са сваіх альбомаў Ганя сядзіць на зямлі і іграе на мятле. А пачалося з гэтак званай „СПА мюзік” — расслабляльнай музыкі.

— Ганя, мусіш запісаць альбом са „СПА мюзік”! — сказаў аднойчы знаёмы.

Здавалася гэта выклікам, але калі Ганя трапіла ў студыю гуказапісу да свайго сябры, аказалася, што такія альбомы гэта „бэтка”.

— Ты іграеш на флейце, я апрацоўваю клавішныя інструменты і маем альбом „СПА”! — сказаў Павел Бэтлей, прадусар музыкі для рэклам, па адукацыі флейтыст.

— Вядома, што „СПА мюзік” — расслабляльная музыка. Калі едзеш у СПА амаладзіцца на дваццаць гадоў (смех), то ў фоне чуеш гукі натуры, а флейта для таго здаецца ідэальным інструментам. Пачалі запіс, — успамінае Ганя. — Нібыта ўсё прыгожа. Чакай, кажу да Бэтлея, зараз прынясу іншыя флейты, і пачала іграць на прывезеных з Японіі.

— Які гук! — захапіўся Бэтлей. — Маеш больш такіх мелодый!? Пішам!

Так узнік альбом „Yazcit” з татарскай музыкай.

Ганя Туронак — дачка выдатнага беларускага гісторыка Юры Туронка. Аднак сама гісторыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF