Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

„Бандароўскай гасцёўні” — 10 гадоў!

Віктар БУРА

„Дакраніся да сваіх каранёў!” — можна сказаць, што пад такім дэвізам 17 ліпеня адбыўся фэст „Бандароўская гасцёўня”. Ужо ад дзесяці гадоў, традыцыйна, адбываецца ён у маляўнічым куточку нашай малой айчыны, непадалёк сасновага лесу, над Семяноўскім вадасховішчам. Летам тут даволі шматлюдна. Сюды на адпачынак прыязджаюць айчынныя і замежныя турысты.

Сёлета юбілейны фэст у Бандарах падтрымалі Маршалкоўская ўправа, Культурны цэнтр Беларусі, бурмістр Міхалова, Галоўнае праўленне БГКТ і добразычлівыя спонсары. „Бандароўскую гасцёўню” сваёй прысутнасцю ўдастоілі консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Наталля Міськевіч, намеснік дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі Эдуард Швайко, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лойка і дырэктар Гродзенскага гарадскога метадычнага цэнтра народнай творчасці Валянціна Цыганец.

Мерапрыемства адкрыў бурмістр Міхалова Марк Назарка. У прывітальным слове адзначыў ён, што беларускі фальклор, танцы, песні, гумар карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў мясцовага насельніцтва і сталі неад’емнай часткай іх культурнага жыцця. Публіку, гасцей і самадзейнікаў прывітаў таксама старшыня ГП БГКТ Ян Сычэўскі. Штогод на фэсце прысутнічаюць айцец Славамір Тафілюк з матушкай Аннай. Прамова а. Славаміра ў ходзе мерапрыемства глыбока кранула душы і сэрцы прысутнах.

Сціплая брама з назвай беларускага фэсту „Бандароўская гасцёўня” (чамусьці на польскай мове) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF