Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

На Мельніцкай зямлі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На аўтобусным вакзале ў Сямятычах пад 9-ю гадзіну раніцы тэрмометр паказвае 36 градусаў гарачыні. Гэта можа паказацца малаважным фактарам, але менавіта мне было патрэбнае такое надвор’е для запланаванага мною маршрута. Той маршрут, менавіта, меў перасякаць пазначаную на мапе рэчку Мутную і сухое надвор’е мела запэўніць мне на выпадак адсутнасці моста праход па мелкаводдзі...

З аўтобуса злажу ў Аслове; прыпынак па шашы пралягаючай па загуменні вёскі. Сама вёска прысела між шашой і Бугам. Іду ў бок рэчкі, але даходжу толькі да невялікіх замкнутых вадаёмаў ад колішняга рэчышча; да рэчкі з паўночнага боку вёскі агульнага праходу няма. Вёска павісла на своеасаблівай полцы, якая высіцца каля трох-чатырох метраў над поймай. Вяртаюся на вуліцу, адносна вузкая вуліца пустая, толькі з некаторых панадворкаў чуваць стук малаткоў — Аслова разбудоўваецца, але не ў сельскагаспадарчым напрамку. Распаложаная побач вялікай ракі становіцца летняй гасцёўняй для гараджан, аднак захоўвае традыцыйную вонкавую забудову, аднаўляючы адно хатнія інтэр’еры. Хаця на вулічным асфальце відаць яшчэ характэрныя сляды жывёлагадоўлі, але бадай перад кожным плотам рупліва насаджаныя радкі традыцыйных вясковых кветак, за платамі садовыя дрэўцы ды дагледжаныя агароды. У Аслове не відаць так модных цяпер травяністых дываноў, скошаных механічнай касілкай, амаль кожны лапік зямлі пад культурамі — прыемна сузіраць краявід, які прыгадвае ўспамін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF