Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

Творчая спадчына Аляксея Грыцука

Сяргей ЧЫГРЫН

3 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, беларускага грамадскага і культурнага дзеяча на эміграцыі, педагога і літаратара Аляксея (Алеся) Грыцука. У такі вялікі юбілей не згадаць пра гэтага чалавека проста немагчыма. Хаця пра яго Вольга Грыцук — жонка спадара Аляксея, напісала і выдала вельмі добрую кніжку ўспамінаў, артыкулаў і пісем Аляксея Грыцука, якая выйшла з друку ў 2007 годзе ў Мінску пад назовам „Мы стваралі сваю Беларусь”. Добрыя артыкулы і ўспаміны пра яго напісалі таксама Яўген Кабатц, Марыя Ганько, Барыс Аляксандраў, Раіса Жук-Грышкевіч, Вольга Іпатава, Вячаслаў Харужы, Аляксандр Вярбіцкі. Пра Аляксея Грыцука згадваў і я ў сваёй кнізе „З Беластоцкай зямлі” (Беласток 2008).

Аляксей Грыцук, кажучы словамі Вольгі Іпатавай, быў адным з лідараў паваеннай эміграцыі ў Канадзе. Але да жыцця ў Канадзе юнаку з Міхнаўкі Гайнаўскага павета давялося прайсці шмат жыццёвых дарог. Вучыўся ў Гайнаўцы ў гімназіі, потым у сярэдзіне 1930-х гадоў яго прызвалі ў польскае войска. Служыў у 77-м палку ў Лідзе ў званні падхарунжага. У войску яму прапаноўвалі змяніць веравызнанне з праваслаўнага на каталіцкае, каб спадзявацца на больш высокія воінскія званні. Не пагадзіўся Аляксей.

Пасля ён некалькі гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў Браслаўскай гімназіі і завочна вучыўся на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе.

Падчас Другой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF