Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

СЛД не мусіць нічога вяртаць?

Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў, у якіх перамог тадышні маршалак Сейма Браніслаў Камароўскі, а ў гмінах Беласточчыны, у якіх у большасці або ў значным ліку пражывае беларуская меншасць, рашуча перамог кандыдата СЛД Гжэгажа Напяральскага, паявілася пытанне ці Грамадзянская платформа перахапіла электарат дагэтуль верны групоўкам, якія акрэсліваюць сябе левымі.

З размоў з вядучымі палітыкамі лявіцы родам з Падляшша вынікае, што маюць яны перад самаўрадавымі выбарамі (неафіцыйна: адбудуцца ў лістападзе) добры настрой. Беспартыйны дэпутат сеймавага клуба Лявіца, выйшаўшы з беларускага асяроддзя Яраслаў Матвяюк, які ў апошніх парламенцкіх выбарах здабыў ажно каля 21 тысячы галасоў падтрымкі, сказаў нам:

— Калі лявіца хоча здабыць у самаўрадавых выбарах добры вынік на тэрыторыях, дзе пражывае беларуская меншасць, павінна прадставіць атракцыйную праграму, улічваючы яе пастулаты, патрэбы, высветліць, як хоча вырашыць неадкладныя справы меншасці.

Прытым адзначыў, адказваючы на пытанне ці СЛД мусіць штосьці зрабіць, а калі так, дык што, каб паўтарыць перамогі з папярэдніх выбараў у „беларускіх” гмінах:

— Я, як беспартыйная асоба, хоць сябра клуба Лявіца, не з’яўляюся добрым адрасатам гэтага пытання.

Тым часам дэпутат ГП Роберт Тышкевіч, да нядаўняга часу старшыня падляшскіх структур гэтай партыі, зараз пасля прэзідэнцкіх выбараў адзначаў: „Мы паказалі гмінам Гайнаўскага, Бельскага ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF