Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

З сярпом і песнямі

Аляксей МАРОЗ

VІ Падляшска-Палескія жніўныя сустрэчы „Олень по бору ходіт” традыцыйна распачаліся з карагода, што 30 ліпеня выйшаў з пад Музея малой айчыны ў Студзіводах і направіўся на поле Порубы. У карагодзе ў міжнароднай кампаніі прынялі ўдзел шматлікія калектывы. Сабраныя жалі авёс і паказвалі малодшым удзельнікам мерапрыемства як жаць сярпом, як рабіць перавяслы і як вязаць снапы. Уся работа пачалася малітвай і суправаджалася жніўнымі абрадамі, даўнімі песнямі і прымаўкамі.

— У нас яшчэ не было такіх мерапрыемстваў, у час якіх жалі б мы сярпом на полі і адначасна спявалі жніўныя песні. Мы са жніўнымі абрадамі выступаем на сцэне, — заяўляе Валянціна Чайчыц, кіраўнік калектыву „Жураўкі” са Спорава на Палессі. — Працуючы ў натуральных абставінах, папросіш у Бога дапамогі і, пажаўшы крыху, на сонейка паглядзіш.

— Мы на сваіх прысядзібных участках і на калгасных палях яшчэ сярпамі працавалі, пасля мужчыны косамі сталі касіць збожжа, ажно тэхніка падмяніла людзей, — кажуць найстарэйшыя жанчыны са спораўскага калектыву Марыя Аполька і Марыя Пашкевіч, якія ў сваёй кампаніі на полі ішлі спераду, паказваючы малодшым як жаць авёс. Старэйшых цешыла, што маладыя браліся за работу з сярпом, але перад тым, як наймалодшым жнеям даць серп, трэба было паказаць ім як правільна трымаць яго і як падбіраць збожжа ў жмені.

— Вельмі добра, што мы тут вучым маладых усялякім нашым традыцыям, бо па нашых сёлах маладыя ўжо мала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF