Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

Усім нам разам дапамагчы ў сваёй справе

Аляксей МАРОЗ

Вельмі станоўча беларускае асяроддзе ўспрыняло задуму арганізаваць у мураваным будынку былой падставовай школы ў Шчытах Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Важна, што задума Звязу беларускай моладзі была прыхільна ўспрынята як жыхарамі Шчытоў, якія будуць маглі спатыкацца тут на вясковых сходах і прымаць удзел у разнародных праектах, так і супольнасцю і ўладамі Арлянскай гміны. Школьны будынак быў прададзены ЗБМу з вельмі вялікай скідкай, з разлікам на абуджэнне грамадзянскай актыўнасці ў беларускім асяроддзі, асабліва сярод моладзі. За сродкі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, папоўненыя ўласным укладам ЗБМ, будынак быў куплены і праведзены былі ў ім рамонтныя работы, якія дазволілі спыніць яго паступовае нішчэнне. Зараз будынак так забяспечаны, каб можна было ў бліжэйшы час распачаць у ім сур’ёзныя мадэрнізацыйна-рамонтныя работы.

— Калі мы сталі ўласнікамі школьнага будынка, ён быў вельмі моцна зруйнаваны — разбітыя шыбы, выламаныя некаторыя вокны і знішчаныя дзверы. Трэба было многа напрацавацца, каб навесці парадак у будынку і вакол яго, — заяўляе каардынатар праекта стварэння Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты” Ігар Лукашук. — Мы падрыхтавалі дакументацыю для правядзення грунтоўных рамонтных работ. У другім траншы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі прызначыла нам 360 тысяч злотых на рамонтныя працы. Мы сабралі 40 тысяч неабходнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF