Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

Кій у мурашнік або Паслявыбарчыя разважанні

Марк ЦЫБАРТ

Будзе некалькі месяцаў спакою з выбарамі. Урэшце ніхто нічога патрабаваць ад нас не будзе, ніхто не будзе застаўляць думаць, рашаць, выказвацца за адзін або другі варыянт. Чорт вазьмі тую дэмакратыю: не маглі б толькі даваць, нічога ўзамен не патрабуючы? Але на гэта ў нас свой спосаб: не хадзіць на выбары. Заняцца палітыканствам на лавачцы або ў краме можна, але каб дзесьці хадзіць, штосьці крэсліць, укідваць? А ну іх!..

І так з кожным годам штораз менш людзей ходзіць на выбарчыя ўчасткі выказаць сваю пазіцыю. Зрэшты, большая частка тых, што галасуюць, таксама не маюць сваіх поглядаў, чакаюць падказкі або ацэньваюць кандыдата праз прызму ягонага вонкавага выгляду. Трапляюцца нават такія ідыёты, як адзін вядомы мне малады чалавек, які ў памкненнях патрыятычных адчуванняў вырашыў нешта зрабіць для айчыны і гэтым разам прагаласаваць. Заявіў ён, што ўсе кандыдаты яму абыякавыя і прагаласуе на таго, хто будзе чацвёрты на спіску. Калі аказалася, што гэта Яраслаў Качынскі, памяняў рашэнне і зусім свядома аддаў голас за лідара посткамуністаў: „бо малады яшчэ, хай мае шанц”. Гэтым выказваннем стараўся прыкрыць свае левыя сімпатыі. Ну, але гэта адзінкавы выпадак маладога ідыёта. Горш справа маецца ў выпадку розных старых ідыётаў, прытым дзейнічаючых у кодлах. У час апошніх прэзідэнцкіх выбараў удалося мне вылучыць два тыпы іх.

Першы тып — беларуска-праваслаўны „патрыёт”! „Не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF