Ніва № 32 (2830), 8 жніўня 2010 г.

Імя стагоддзя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На гэтых тыднях беларуская грамадскасць адзначае сотыя ўгодкі з дня нараджэння выдатнай паэткі і вялікай патрыёткі Ларысы Геніюш. Дзяржава, якая носіць назву Рэспубліка Беларусь, гэтае імя старанна замоўчвае. Не ўбачым адпаведных тэлевізійных праграм, не пачуем прамоў першых уладных асоб з нагоды гэтага юбілею. Калабаранты, якія стаяць на чале ўлады, паслядоўныя нашчадкі камуністычна-савецкай ідэалогіі ненавідзяць гэтае імя. За што? За тое, што Ларыса Геніюш была беларускай і да канца свайго жыцця так і не прыняла савецкага грамадзянства. За тое, што пісала беларускія вершы і не была такой як усе, вытрымала здзекі сталінскага ГУЛАГу і засталася вернай беларускай ідэі.

На мінулым тыдні мясцовыя ўлады сапсавалі адзначэнне юбілею ў Ваўкавыску, дзе грамадскасць хацела ўрачыста адкрыць шыльду на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш. Мемарыяльную дошку прадстаўнікі ўлады нібы вандалы здзёрлі, а мясцовага актывіста, паважанага ў горадзе Міколу Кавальчука затрымалі міліцыянты, склалі пратакол за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне і цяпер напэўна засудзяць да штрафу. Здавалася б, усё мусіць быць наадварот — ваўкавыскія чыноўнікі павінны ганарыцца тым, што менавіта ў іхным раёне нарадзілася такая вялікая асоба як Ларыса Геніюш. Але хто такія сённяшнія дэпутаты і чыноўнікі ў Беларусі: ніхто іх не выбіраў, ніхто з іх не карыстаецца павагай і аўтарытэтам у людзей. Цяперашнія насельнікі ўладных кабінетаў — гэта спрэс (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF