Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

Магчыма, у Акопы я паехала, каб спытаць пра салёныя рыжыкі! Такім менавіта сямейным прысмакам частуе гледача пастаноўшчык фільма „Popiełuszko”. Падобныя прапановы застаўляюць думаць пра Міцкевічавыя двары тыпу Сапліцова, са шляхтай з вытанчаным кулінарным густам, для якой выправа ў лес збіраць рыжыкі — свайго роду рытуал і прамоцыя дваранскай кухні. Карэнныя жыхары Сакольшчыны — гэта вядома мне з асабістага досведу — нават не глянуць на падобныя бэткі. Тут у найбольшай цане і пашане (вядома, па за баравіком) салёныя зялёнкі, далікатна прыпраўленыя алеем, перцам і цыбулькай. У роднай хаце бласлаўлёнага не чулі пра салёныя рыжыкі ды не чакалі ад жыцця такіх вытанчаных прысмакаў. Маё пытанне пра ўлюбёную страву ксяндза Ежы Паляушкі ягоная маці палічыла напыхлівым:

— Што было для ўсіх, тое трэба было есці, — адказала яна. — Навару буракоў, картоплі, пасядаюць усе за стол, з’ядуць, і пайшлі да работы...

Прысмак роднага дому ксяндза Папялушкі больш праўдзіва запамятаў Лех Валэнса. Для прэзідэнта запамятаўся вясковы жытні хлеб спечаны матуляй у печцы, які будучы бласлаўлёны прывозіў з хаты сябрам у якасці падарунка.

— Мамо, то скажыце яшчэ пра placki ziemniaczane, — уключыўся ў размову сын Станіслаў, які прыслухоўваўся нашай гутарацы. Апошні прысмак звыш іншых вынеслі сябры-клірыкі, якія прыязджалі з Варшавы ў Акопы разам з Ежы Папялушкам.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF