Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Праз дваццаць гадоў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Нунцыі Каталіцкага касцёла не разумеюць нацыянальнай сітуацыі ў Беларусі, палякі ў Беларусі масава адмаўляліся пры канцы апошняй вайны ўступаць у Чырвоную Армію, Саюз палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс дзейнічаў толькі каб пратрымацца, польскі рух у Беларусі павінен быць задзіночаны, — гэта толькі некаторыя са шматлікіх высноў, якія прагучалі ў час навуковай канферэнцыі „Саюз палякаў у Беларусі — 20-годдзе дзейнасці”.

Сарганізавалі яе ў Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі ў Беластоку. Прыслухоўваліся ёй прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і консул РП у Гродне. На жаль, слухачамі канферэнцыі былі амаль самі дакладчыкі. Без сумнення, галоўным героем быў Тадэвуш Гавін, першы старшыня СПБ. Калі „Ніва” папрасіла ў яго ацаніць цяперашнюю сітуацыю ў СПБ, адказаў востра: „На гэтую тэму нічога не буду казаць. Я не ва ўладах саюза, дык нашто мне выказвацца!”

Шмат матываў канферэнцыі датычыла найнавейшай гісторыі звязанай з дзейнасцю і сітуацыяй палякаў у Беларусі. Паявіліся матывы кранаючыя ранейшы час, як, напрыклад, перыяд апошніх гадоў вайны і непасрэдна пасляваенных. Спасылаючыся якраз на перыяд канца ІІ сусветнай вайны і першых гадоў пасля яе заканчэння, дацэнт Анатоль Вялікі з Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску ўспомніў (па-беларуску):

— Пасля вайны ў Беларусі засталося найбольш палякаў з усіх рэспублік СССР. Улада ад 1943 года абмяркоўвала, ці мае адносіць іх да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF