Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Цешыць вока драўлянае будаўніцтва

Аляксей МАРОЗ

Скансэн Сцяпана Чабая ў Новым Беразове вельмі добра арганізаваны і можна ў ім пазнаёміцца з культурнымі асаблівасцямі мясцовага насельніцтва ў мінулым і архітэктурнымі адметнасцямі драўлянага будаўніцтва. Відаць, што рэканструюючы скансэн, спадар Чабай не забыў пра дэталі, напрыклад на вокнах, ці аздабленні, — заяўляе Аліцыя Рудоўская — студэнтка аддзялення архітэктуры Політэхнічнага інстытута з Варшавы.

— Драўлянае будаўніцтва ў Новым Беразове адметнае ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Польшчы, але ў агульным падобнае. Можна ўбачыць тут цікавыя аздабленні будынкаў, але ўсе яны выкананыя ў падобным стылі. У агульным вёска задбаная, а ў драўляных даўніх будынках няма вялікіх змен, якія сапсавалі б іх прыгожую архітэктуру, — расказваюць Анна Алешчук, Магда Паўлікевіч і Аліцыя Рудоўская — студэнткі архітэктуры. У ліпені яны часта наведваюць Сцяпана Чабая, каб дакладна перамерыць яго самую старую хату пад саламянай страхой з ХІХ стагоддзя і выканаць тэхнічныя рысункі, на якіх будуць адлюстраваны ўсе яе памяшканні і самыя цікавыя дэталі. Студэнткі выконваюць таксама пленэрныя рысункі, на якіх відаць вонкавы выгляд хаты і яе даўнія цікавыя дэталі. Найчасцей у Новым Беразове робяць яны эскізы, каб пасля ў памяшканні Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы выканаць дакладныя рысункі беразоўскага скансэна з неабходнымі вопісамі, якія будуць завяршэннем іх стажыроўкі.

— Студэнткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF