Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Пашыраная „Актава”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Каля трыццаці калектываў з некалькімі сотнямі выканаўцаў з блізка дваццаці рэгіёнаў свету ўдзельнічала ў ІІІ Міжнародным фестывалі музыкі, мастацтва і фалькрору „Падляшская актава культур”. Незалежна ад таго, што імпрэза мела прэзентаваць культуру прадстаўнікоў пражываючых на Падляшшы і шырэй васьмі „законных” нацыянальнасцей пражываючых у Польшчы, сёлета яе арганізатары пашырылі формулу нават на Індыю і Непал.

„Актаву” ўжо традыцыйна пачаў пасля поўдня (23 ліпеня) у Беластоку парад усіх удзельнічаючых у ёй ансамбляў. На здзіўленне шмат каго з хацеўшых у ім удзельнічаць і згодна з інфармацыяй на плакатах і спецыяльна выдадзеных буклетах, не адбыўся ён на шляху Сенны рынак — Гарадскі пляц. У апошнюю хвіліну быў ён зменены і артысты рушылі з пляцу перад каталіцкай кафедрай. Аказалася, вось, што Сенны рынак увесь перакапаны; яго рамонт цягнецца ўжо ад даўжэйшага часу, аб чым павінны былі ўжо ведаць арганізатары; у гэтак званую лагістыку мерапрыемства ад Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку ангажаваны былі дзесяткі асоб. Тым не менш, парад быў імпазантны. Спевакі, танцоры і музыкі ў казачна каляровых строях, з табліцамі, на якіх выпісаны былі назвы краін, а некаторыя з нацыянальнымі сцягамі дабіраліся да фантана пад Ратушшу. Тут рэкамендаваліся беластачанам і захопленым турыстам кароткімі мастацкімі праграмамі. Ужо тады з асаблівым хваляваннем прымалі тут м.інш. Міжшкольны чачэнскі мастацкі калектыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF