Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Культура на сходах музея

Аляксей МАРОЗ

У час вялікай спёкі гайнавяне, прыезджыя і турысты, сярод якіх былі студэнты і выкладчыкі Міжнароднай летняй школы ў Гайнаўцы, сабраліся перад Музеем і асродкам беларускай культуры, каб паглядзець выступы нашых калектываў, а пры нагодзе пазнаёміцца з працай на прадзільных і ткацкіх прыладах. Усё гэта адбывалася 18 ліпеня ў рамках праекта „Культура на сходах музея”. Хаця мерапрыемства было названае „Нядзеляй ільняных кашуль”, то можна было паглядзець сучаснае рукадзелле, вытокі якога сягаюць далёкага мінулага.

У час беларускага фэсту найбольш пашанцавала спевакам, якія рыхтаваліся да выступаў у халодных музейных памяшканнях і паказваліся перад публікай на музейных сходах у цяньку. Шматлікая публіка сабралася на гарачым сонцы і старэйшыя асобы пачалі перасоўваць доўгія лаўкі бліжэй выступаючых, у зацененыя месцы, бо тэмпература даходзіла да 33 градусаў. Паколькі музей знаходзіцца ў цэнтры горада, частка публікі адыходзіла з мерапрыемства, а іх месца займалі новыя асобы. Некаторыя кружыліся побач паказаў даўніх заняткаў ды сучаснага рукадзелля і крамы з беларускімі кніжкамі, керамікай і макаткамі. Проста некаторыя жыхары Гайнаўшчыны аддалі свае макаткі для продажу і яны красаваліся побач музейнай сцяны. Першымі з беларускім рэпертуарам выступілі на сходах былыя выпускнікі Гайнаўскага белліцэя Павел Невядомскі, Ян Андраюк і Данель Сакоўскі, якія свой гурт назвалі „Metro Dance”, за імі — вядомы не толькі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF