Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Гарачая „Бяседа” ў Гарадку

Міра ЛУКША

У суботу на адвячорку ва ўрочышча Барык у Кнышынскай пушчы пад Гарадком, яшчэ неастылае пасля няпоўны тыдзень раней адгучаўшага „Басовішча”, пачалі ісці новыя тлумы. 24 ліпеня, у той самы час, на Беласточчыне адбывалася каля дзесятка розных забаўляльна-летніх мерапрыемстваў, таксама і міжнародных (м.інш. Падляшская актава культур у Беластоку), але гэта не зашкодзіла багаццю прапаноў для гледачоў, а і іх было не менш чым на „Басовішчы”. Не змаглі толькі даехаць заўсёдныя выступоўцы, такія як „Журавінкі” з Агароднічак — яны самі арганізавалі вялікую імпрэзу ў сваёй падбеластоцкай вёсцы Супрасльскай гміны і шкадавалі, што ў іх не выступяць гарадоцкія „Хутар”, „Асенні ліст”, „Расспяваны Гарадок” ды залучанскія „Каліна” з „Калінкай”. Гміны сябруюць калектывамі, дамамі культуры — і вось у гэты вечар першы раз на „Сяброўскую бяседу” запрошаны былі „Незабудкі” з Нурца-Станцыі. Жанчыны ў гадах з маладога калектыву бойка справіліся з хваляваннем перад публікай яшчэ большай чым на фестывалі беларускай песні ды заваявалі яшчэ і другі галоўны прыз „Сяброўскай бяседы”: іхні каравай, які спяклі на конкурс, здабыў першае месца!

З традыцыі „Сяброўскай бяседы”, якая ўжо адзінаццаты раз сцягнула тысячы аматараў свойскай гульні, застаўся вось кулінарны конкурс, пячэнне на стрыжні парасяці (у гэты раз пяклі здаравенную кульшу) ды феерверкі. Цяпер не было амаль штохвілінных выбухаў і роспырскаў іскраў пад прымацкі прыпеў Гэй, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF