Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Быў сімвалам надзеі

Міхал МІНЦЭВІЧ

25 ліпеня мінула трыццатая гадавіна з дня смерці Уладзіміра Высоцкага. Быў ён незвычайным чалавекам — паэтам, спеваком, выдатным акцёрам. Выступіў у 24 кінафільмах, пакінуў па сабе тысячы песень, вершаў; запісаў пад два дзесяткі грампласцінак. У Савецкім Саюзе, дзе ўлады яго ігнаравалі, не было дому, у якім не слухалі б гэтага барда. Не дбаў ён пра славу, а сваім жыццём і творчасцю пярэчыў фальшу, кан’юнктурнасці, паказусе.

Уладзімір Высоцкі быў тытанам працы. У тэатры, на сцэне і эстрадзе працаваў з вялікай засяроджанасцю. Сон лічыў стратай часу і пісаў галоўным чынам ноччу. Жыў у пастаяннай напрузе. Памёр на 42-м годзе жыцця ў Маскве, калі ў сталіцы Савецкага Саюза адбываліся алімпійскія гульні. Сродкі масавай інфармацыі прамаўчалі гэтую смерць, аднак вестка пра яе разышлася маланкава. Перад домам Высоцкага збіраліся людзі, быццам на мітынг. У тэатры на Таганцы, дзе пры жыцці выступаў Высоцкі, на грамадзянскую паніхіду прыйшлі сотні тысяч паклоннікаў ягонага таленту. У народзе гаварылі, што ў Маскве былі толькі два так шматлюдныя пахаванні: Сталіна і Высоцкага. Спачыў Высоцкі дакладна пасярэдзіне Ваганькоўскіх могілак, насупраць увахода; за гэта ўлады вызвалілі з пасады дырэктара некраполіі.

Магілу Высоцкага наведваюць мільёны ягоных паклоннікаў з усяго свету; з маёй Орлі таксама некаторыя там былі. Туды маладажоны прыносяць кветкі. Пры ягонай магіле маладыя людзі абменьваюцца адрасамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF