Ніва № 31 (2829), 1 жніўня 2010 г.

Серыяльчык

Віктар САЗОНАЎ

Хто б мог падумаць якіх пятнаццаць гадоў таму, што расійскія тэлевізійныя каналы і высокапастаўленыя расійскія палітыкі ў адзін голас і ў адзін дзень стануць крытыкаваць і знеслаўляць таго кіраўніка беларускай дзяржавы, якога самі стварылі і падтрымлівалі ўвесь гэты час.

Беларускі кіраўнік некалі так і заявіў, што пакуль яго будзе падтрымліваць Расія, яго ніхто не зможа перамагчы. І Расія падтрымлівала. Калісьці нават кінулі ўсе свае справы і папрыляталі ў Мінск, абы толькі ўратаваць беларускага прэзідэнта ад імпічменту. А зараз увогуле сцвярджаюць, што за гэты час уклалі ў беларускую эканоміку больш чым паўсотні мільярдаў долараў. Чаму і дзеля чаго ўбухалі яны сюды такія грошы, расійскія кіраўнікі не канкрэтызавалі. Але факт застаецца фактам — Расія прызнала публічна і на ўвесь свет, што гэта яна не давала правесці ў Беларусі змен і з усяе сілы падтрымлівала той беларускі рэжым, які ў Беларусі ёсць і зараз.

Значыць, Расія дэ-факта ўзяла на сябе адказнасць за тое, што ў Беларусі адбылося за гэтыя гады. Адказнасць за знішчэнне беларускай мовы, за ўтрыманне эканомікі ў савецкім антырыначным стане, адказнасць за адсутнасць у Беларусі элементарных норм дэмакратыі, за парушэнні правоў чалавека, і іншае, іншае, іншае... Адказнасць за ўсё тое, у чым расійскія каналы і расійскія ўлады абвінавацілі свайго стаўленніка, беларускага кіраўніка, якога Расія падтрымлівала і ўтрымлівала фінансава ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF