Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі хочаш давецца нешта пра чалавека, спытай як пазнаёміліся яго бацькі!

Такую думку падказвала пазбаўленая знакаў і ў пераважнай большасці брукаваная дарога з Гродзіска ў Акопы, тая на ўпрашчке, як падказалі нам сяляне. Наша камунікацыйная сістэма з усякімі загуменнямі, загароддзямі і скарачэннямі на ўпрашчке захапляе экзотыкай чужаземцаў і зусім не здзіўляе мясцовых. Калі ў Гродзіску адправілі нас падобным шляхам, мы зразумелі адно: нас палічылі навалаччу, якую на ўсякі выпадак лепш накіраваць на бездарожжа. Які турыст з Варшавы зразумее тое нашае на ўпрашчке або пазаклунямі?! У тым якраз і ментальная загвоздка. Жыхары прыгранічных мясцін, асабліва тыя старыя, любяць гаварыць пра дарогі, па якіх вандравалі яны ў дзяцінстве ці моладасці, а якія зараз не існуюць або раздзяліла іх жалезная мяжа. Самая далёкая і адначасова блізкая дарога ў памяці стогадовай Марыянны Папялушкі ідзе з Гродзіска ў Гародню. Вёска Гродзіск — заходні старажытны фарпост Гродзенскага княства. Так сцвярджаюць даследчыкі і гарадзішча насупраць могілак. Але ў вёсцы мала хто ведае пра гістарычныя і этнічныя залежнасці, хутчэй спрацоўвае асабісты досвед. Калі ў агульнай размове прагучэла слова Гародня, маці бласлаўлёнага відавочна ажывілася:

Гэта ж мая Гародня! — сказала яна на чыстай беларушчыне.

— Вы часта бывалі ў Гародні?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF