Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

Падводная лонка

Міра ЛУКША

— Тое, што вада дзяржаўная, дык вядома, — параіў Клаўдзіку паліцыянт, — але лепш тае табліцы не ўбівай!

Табліца „TEREN PRYWATNY, 17 ha, własność Kazberuk i Rygorowicz” памячаць мела месца падводнага луга, за які больш за паўстагоддзя змагаліся лучане і навадворцы, а паставіў яе быў бандарац Клаўдзій Казбярук. Тым незвычвайным у ваколіцы імем назначылі яго бацькі Марыя і Васіль, сын Пелагеі і Фёдара, сына Венядзікта і Настассі. Сям’я ўвесь час на сваім, стагоддзямі тутэйшая. Венядзікт быў рэктарам віленскай семінарыі! — паказвае здымак гожага і велічнага мужа Клаўдзік; у паперах запісаны Kіaudziusz.

З царскіх картаў ды дакументаў складзеных у ІІ Рэчы Паспалітай вынікае, што Аляксей Грыцук, Ян Рыгаровіч і Казберукі Андрэй, Міхал і Васіль з’яўляюцца ўласнікамі луга ў 17 гектараў за ракой Нарвай, з боку Тарнопаля і Лукі. Над гэтым лугам праплываюць цяпер парусныя лодкі і яхты ў час міжнародных рэгатаў. А на беразе Нараўчанская гміна будуе культурна-забаўляльны цэнтр ды імпазантныя пляжы. За гэтае месца ўласнікі і іх патомкі біліся з лучанскімі суседзямі больш за паўстагоддзя.

— Калі нават ёсць на гэта паперы, дык гэта цікавіць маю ўстанову не больш, чым мінулагодні снег, — сцвярджаюць адміністратары Семяноўскага вадасховішча — Ваяводская ўправа меліярацыі і водных установак у Беластоку.

Ян Рыгаровіч, тады адзін з двух жывых уласнікаў лугу, калі пад канец васьмідзесятых напаўнялі вадахсовішча вадою, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF