Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

20 гадоў арлянскага самакіравання

Міхал МІНЦЭВІЧ

2 чэрвеня г.г. у арлянскім школьным комплексе адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 20-годдзя мясцовага самакіравання. Сустрэча была нагодай для абмену вопытам самаўрадавай працы ды для падвядзення дасягненняў Арлянскай гміны за апошнія дваццаць гадоў. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля сотні запрошаных гасцей. Прысутнічалі радныя пяці скліканняў, гмінныя чыноўнікі ды запрошаныя госці: староста Бельскага павета Славамір Ежы Снарскі, віцэ-староста Пётр Бажко ды духавенства баптысцкага — Мікалай Куптэль — і праваслаўных — Аляксандр Такарэўскі ды Анатоль Такаюк з Орлі, Лявон Саевіч з Вулькі-Выганоўскай, Ян Стэпанюк са Шчытоў-Дзенцялова і Міраслаў Чурак з Падбелля — прыходаў з тэрыторыі Арлянскай гміны.

Вяла мерапрыемства сакратар Гміннай управы Ірэна Адзіевіч. Сустрэча пачалася з дзяржаўнага гімна, пасля чаго з кароткай мастацкай праграмай выступілі мясцовыя вучні. У прывітальным слове Ірэна Адзіевіч сказала:

— 8 сакавіка 1990 года Сейм Рэчы Паспалітай прыняў закон аб гмінным самакіраванні, які даў пачатак рэформе дзяржаўнага ладу. Гэты закон, дапоўнены дэмакратычнымі выбарамі ў органы гміннага самакіравання, праведзенымі 27 мая 1990 года, перадаў многа прэрагатыў у распараджэнне органаў гміннага самакіравання. З 1990 года ў кампетэнцыю гмін перайшлі ўсе публічныя справы мясцовага значэння. Не без дай рацыі сённяшняе мерапрыемства пачалі мы вершам пра Падляшша ды песняй пра Орлю. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF