Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

Круглы стол „Нівы” (3)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Калі беларускія апазіцыянеры, якія маюць вылучыць кандыдата ў кандыдаты ў прэзідэнты РБ і самі прэтэндэнты сустрэліся ў Беластоку і прынялі ўдзел у сустрэчы на тэлебачанні БелСат (па ініцыятыве Рады беларускай інтэлігенцыі), якраз у Польшчы вялася дыскусія аб першай дэбаце кандыдатаў РП у прэзідэнты, у час якое прагучала таксама беларускае пытанне. Старшыня ПіС Яраслаў Качынскі заявіў быў: У адносінах да Лукашэнкі трэба прымяняць так метады ціскавага тыпу, як і заахвочванні. Гэта тая справа, аб якой трэба размаўляць таксама з Масквой. Тагачасны маршалак Сейма, а сёння прэзідэнт-элект Браніслаў Камароўскі не скрываў абурэння: Гэта проста неверагодная ідэя, каб з Масквой размаўляць аб Беларусі.

У час знаходжання ў Беластоку кандыдатаў у кандыдыты ў прэзідэнты РБ і іншых апазіцыянераў ангажаваных у вылучэнне кандыдата, паставілі мы пытанне: „Ці фактычна Заходняя Еўропа павінна размаўляць з Масквой аб Беларусі?” А вось іх адказы.

Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі:

— Учора я чуў інтэрв’ю міністра замежных спраў РП Радаслава Сікорскага, дзе таксама ўзгадваліся праблемы стасункаў з Беларуссю. Я лічу, што палякі — польская дзяржава, польскае кіраўніцтва — гэта людзі дасведчаныя, яны ведаюць што рабіць і як рабіць і ні ў якім разе не магу даваць тут парад. З другога боку: ці спробы трактаваць і спадзявацца на ўлагоджванне беларускага рэжыму, на выхоўванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF