Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

След любоўнай трагедыі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У летні перыяд рыбалаўская вуліца нагадвае базарную алейку, уздоўж якой красуюцца ларкі са свежай гароднінай, якую можна купіць вяртаючыся ў Беласток з нейкага падарожжа. Сёлета гэты базар здаўся мне сціплейшы чым у ранейшыя гады. Злезшы з аўтобуса, павярнуў я да найбліжэйшага ларка, зараз побач аўтобуснага прыпынку. Пажылы мужчына прапанаваў там агуркі; спытаў я яго адразу пра сёлетнюю сціпласць рыбалаўскага базару. Сёлета меншы ўраджай на палях з прычыны буйнейшых дажджоў, ад якіх вымаклі культуры, і ўпаўшай пасля дажджоў заразы, таму і прапанова меншая, бо яна толькі ад тых земляробаў, што маюць цяпліцы. Распытаў я мужчыну пра ягоны тавар і ён пагарантаваў мне, што ягоныя агуркі смачныя і чыстыя, адразу здатныя для ежы. І сапраўды, купіў я ў яго паўкілаграма і ўплёў іх са смакам яшчэ да выхаду з вёскі.

Перад былым школьным будынкам, які цяпер выконвае ролю беларускага рэгіянальнага музея, жанчына прыбірае панадворак, заходжу да яе. Ейная гаворка паказвае, што яна не мясцовая, недзе з усходу. І сапраўды, яе сямейнае гняздо аж у далёкім Новасібірску, а трапіла яна ў наша старонне за мужам, якога сям’я пражывае ў былой казахскай сталіцы Алма-Аце. Раней ягоная польская сям’я пражывала на Жытоміршчыне, а адтуль была выселена саветамі ў Казахстан. З усёй сям’і магчымасцю рэпатрыяцыі ў нашу краіну пакарыстаўся толькі ён — так рашыла ягоная маці, каб хаця адно з ейных дзяцей магло выехаць у Польшчу. Трапілі яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF