Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

Толькі „Зорачкі” на „Басовішчы-2010” не засвяціліся

Ілона КАРПЮК

Яшчэ да адкрыцця фестывалю „Басовішча” па Беластоку хадзілі чуткі, што яго сёлетні выпуск будзе вяртаннем да каранёў. Можна будзе засесці на пледах (коцыках) і як у 1990-х гадах сустрэцца на коцыку з сябрамі. Я нават узяла з сабой тканую капу, каб пасадзіць задніцу ў момант найбольшай стомы, ды і нават месца знайшлося б, бо наведвальнікаў фестывалю было менш чым у мінулых гадах, але раскладаць адзіную капу, з якой, дарэчы, не было б нават відаць сцэны, мне не захацелася. На „Басовішчы” ўсё ж такі немагчыма прысесці навокал фестывальнай тэрыторыі, есці і выпіваць як гэта адбываецца тыдзень пасля ў Борыку ў час свойскага фэсту „Сяброўская бяседа”. Тут ахова прыдбае, каб ніхто з нейкай пляшкай не праціснуўся. Аднак такая зона свойскай бяседы кожны год на „Басовішчы” прысутнічала, неабавязкова пад парасонамі з півам. За сцэнай гурты сябравалі, пілі і закусвалі — там была сапраўдная святочная атмасфера. Маладыя гурты знаёміліся асабіста з так званымі дыназаўрамі. Дыназаўры здымалі маску зоркі і станавіліся „добрымі дзядзькамі”, а дзеўкі, якія рознымі спосабамі прабіваліся за сцэну, безупынна здымаліся са сваімі кумірамі. На гэты раз тая зона, на жаль, памерла. Такія пагрозы заўсёды нясуць рэзкія змены, таму ў іх выпадку трэба часам шукаць „залатую сярэдзіну” (не блытаць з „залатымі яйцамі”, пра якія спявае гурт „Ляпіс Трубяцкой”!). Але часам трэба рызыкаваць, каб ніхто не мог сказаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF