Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

Еўропа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ой, бяда, бяда, бяда! Не пусцілі ў Беларусь нашага дэпутата Роберта Тышкевіча. Larum, у медыйным сэнсе, вялікі, на які трэба ставіць у боегатоўнасць усе нашы дыпламатычныя боегалоўкі і снарады. А на мой асабісты, мужыцкага хову розум бяда гэтая можа быць яшчэ нават большая, бо ж невядома ці падзея на нашай постсавецкай граніцы не кладзецца ў шырэйшы кантэкст акурат цяперашніх амерыканска-маскоўскіх разведачных узаемнасцей, дзе Варшаве з Мінскам — галоўным тут і там саюзнікам — можа быць адведзена роля паддоследных трусоў.

Але, з другога боку, гэтая падзея можа быць і цалкам меншая, чыста паказушнага мясцовага характару, пагрозлівасцю маштабу папяровага тыгра. А меркаванні свае асноўваю на тым жа сваім мужыцкага хову розуме ды кароткай, маштабу некалькіх тыдняў памяці. Менавіта некалькі тыдняў таму нашы медыі паінфармавалі пра адну падзею, якую тыя ж медыі зараз замялі пад дыван. Маю тут на думцы адрачэнне ад высокай гродзенскай пасады старшыні Саюза палякаў у Беларусі спадарыні Анжалікі Борыс. Чаму стройная маладая жанчына, якая была сімвалам змагання за праеўрапейскі прагрэс у апошняй рэжымнай дзяржаве гэтага кантынента, здала пазіцыі пад акампанемент маўчання нашых ультраеўрапейскіх медыяў?

Пяць гадоў таму, на разгоне тагачаснай прэзідэнцкай выбарчай гонкі ў Польшчы, яна — на мой погляд — стала свайго роду шчаслівым талісманам, прыносячым неблагія апытальныя пункты, маштабнейшыя чым рознага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF