Ніва № 30 (2828), 25 ліпеня 2010 г.

З Амерыкі на Падляшша

Аляксей МАРОЗ

У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай мове або ўдасканальваць валоданне ёю, знаёміцца з беларускай літаратурай, культурай, гісторыяй і нашымі традыцыямі. З 7 ліпеня такое навучанне вядзецца ў рамках Міжнароднай летняй школы „Беларусаведы”, якая будзе працаваць да 6 жніўня. Заняткі ў асноўным адбываюцца ў Гайнаўскім белліцэі, некаторыя ў памяшканнях Беларускага музея, але частка праграмы рэалізуецца ў ходзе шматлікіх экскурсій, выязных заняткаў і сустрэч у розных месцах Беласточчыны. Усіх студэнтаў летняй школы аб’ядноўвае захапленне беларускай мовай і беларускімі справамі.

— Нашу летнюю школу вядзе Цэнтр беларускіх даследаванняў пры Саўтвэстэрнскім коледжы ў ЗША і з гэтага цэнтра выйшла мне прапанова кіраваць працай школы, — заяўляе дырэктар Міжнароднай летняй школы „Беларусаведы”, славіст Гарвардскага ўніверсітэта доктар Курт Вулгайзер. — Такое названне школы па-беларуску запрапанаваў нам прафесар Алег Латышонак, які ад імя Беларускага гістарычнага таварыства дапамагае нашай школе ў вырашэнні розных праблем.

Калі я спатыкаю студэнтаў беларускай школы, усе яны выказваюць вялікае зацікаўленне адукацыяй па-беларуску і рознымі галінамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF