Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

На сустрэчу з Марыяннай Папялушка дамовіліся мы ў Божае Цела, пасля абеду. Паўтара тыдня ад першай паездкі ў Акопы. Бо тады, як скажа Станіслаў, брат бласлаўлёнага, не будзе працы ў полі і будзе можна ладзіць бяседы. Па сённяшні дзень я пад уражаннем тае сустрэчы, паколькі адбылася яна ў гарачы час падрыхтовак, тры дні да беатыфікацыі Ежы Папялушкі. У Сухаволю прыехалі мы далёка да назначанага часу, быццам да канца не верылі ў тое, што здарыцца. Магчыма, так спрацоўваў медыйны шум вакол беатыфікацыі. Цягам апошняга тыдня на ўсіх тэлеканалах і радыёстанцыях, у прэсе ды інтэрнэце навысвятлялі жыццёвы шлях пакутніка, даказвалі пра цудоўнасць перамогі добрага над злым. У такіх узнёслых хвілінах чалавек адчувае сябе не надта годным, каб дакранацца хоць бы думкамі да нябесных ідэалаў. Ды разумелі яшчэ, што ў падобных справах амбіцыі не маюць значэння...

Таму, каб неяк збіць час і не з’явіцца да назначанай гадзіны, мы паехалі спачатку ў Дамураты над Бобрай, вёску, так сказаць, на канцы краіны ксяндза Ежы Папялушкі, значыць, на акраінах Сухавольскай гміны. У міжваенны час дзейнічаў там філіял віленскага гуртка Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У стадолах ставілі беларускія спектаклі, чыталі лекцыі, намаўлялі сялян прымяняць навінкі ў гаспадарцы. Сёння мясціна славіцца вырошчваннем махоркі і гадоўляй малочных кароў. Нягледзячы на свята, на вуліцы было пуста і сонна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF