Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Непажаданы (зноўку!)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Калі ў нядзелю 11 ліпеня ў Музеі вёскі ў падбеластоцкіх Асовічах працягваліся змаганні ў рамках імпрэзы „Канцэнтрацыя войск Вялікага Княства Літоўскага. Грунвальд 1410-2010”, маючай — як казаў прадстаўнік мінскага міністэрства культуры — спалучаць польскі, беларускі і літоўскі народы, падляшскі дэпутат ГП Роберт Тышкевіч пад помнікам ксяндзу Ежы Папялушку ў Беластоку склікаў у неадкладным парадку прэс-канферэнцыю. Яму быў адмоўлены ўезд у Беларусь. Ехаў ён з афіцыйнай парламенцкай дэлегацыяй у таварыстве польскай віцэ-консул у Гродне на консульскай аўтамашыне. Разам з ім падаваліся з візітам тры дэпутаты ад ПіС. У Беларусь уехалі яны без перашкод. Дэпутат Тышкевіч, намеснік старшыні сеймавай камісіі замежных спраў і шэф Парламенцкай групы па справах Беларусі, як і апошняя частка дэлегацыі, меў прыняць удзел ва ўрачыстасцях прымеркаваных да 66 гадавіны Акцыі „Вострая Брама” на Гродзеншчыне, прыгадваючых як 7 ліпеня 1944 года атрады Арміі Краёвай спрабавалі самастойна вызваліць Вільню з рук немцаў. Планаваў ён удзельнічаць у імшы ў Солах ды прыпаднесці кветкі загінуўшым салдатам у шасці мясцовасцях, а таксама сустрэцца з ветэранамі. Урачыстасці супольна сарганізавалі Генеральнае консульства РП у Гродне ды непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў у Беларусі. Дэпутат Тышкевіч атрымаў адмову ўезду каля гадзіны 7.40. Незалежна ад інтэрвенцыі ў Мінску ў беларускім МЗС польскіх консулаў і часова паверанага польскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF