Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Круглы стол „Нівы” (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Неаднаразова словы трывогі з прычыны сітуацыі нацыянальных меншасцей, асабліва польскай у Беларусі, выказваў Еўрапарламент і Еўрапейская Камісія. Аднак сітуацыя меншасцей у гэтай краіне нязменная, надалей не могуць яны поўнасцю карыстацца правамі належнымі няўрадавым арганізацыям у поўнасцю дэмакратычных дзяржавах, а беларуская меншасць за мяжой не можа разлічваць на сур’ёзную падтрымку ўлад у Мінску. Кандыдатам у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі ды апазіцыянерам, якія ўключыліся ў вылучэнне такога кандыдата і якія прабывалі ў Беластоку, паставілі мы тры пытанні, між іншым такое:

Як беларуская дзяржава павінна адносіцца да беларускай меншасці за мяжой і меншасцей у Беларусі, сярод іх асабліва польскай?

Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі:

— Безумоўна, як любая цывілізаваная еўрапейская краіна, мы павінны шанаваць і падтрымліваць беларускую дыяспару ў іншых краінах свету, з самых розных бакоў. Перш за ўсё гэта салідарнасць да нашых сабратаў-беларусаў. Па-другое — гэта таксама наша ўзбагачэнне. Я памятаю па сваім, асабістым досведзе, што Беларускі гуманітарны ліцэй, якім я кірую, стварыўся пад уражаннем таго, што я пабачыў на Беласточчыне, калі я трапіў сюды на пачатку васьмідзесятых гадоў, калі я наведаў беларускія ліцэі ў Гайнаўцы і Бельску. Я быў настолькі моцна ўражаны тым, што тут захавалася, як польская дзяржава падтрымлівае і шануе беларускую тоеснасць, што мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF