Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Ад Бельска да Дуброўны. Летапіс 1377-1410

Алег ЛАТЫШОНАК

Крыжацкае пытанне стала перад нашымі продкамі разам з заваяваннем Тэўтонскім ордэнам Прусіі і знішчэннем Яцвягіі ў выніку супольнай польска-руска-крыжацкай акцыі. У спрэчкі паміж пераможнымі бакамі за падзел яцвяжскіх зямель неўзабаве ўключылася Літва. Канчаткова літоўцы занялі не толькі значную частку Яцвягіі, але таксама ў палове ХІІІ ст. Берасце, Камянец, Драгічын, Мельнік і Бельск, якія атрымаў Кейстут. З гэтай пары крыжаносцы мелі выдуманую прычыну для рабаўніцкіх „рэйзаў” (паходаў) на землі, якія, на іх думку, былі заселены „паганцамі” (літоўцамі) і „схізматыкамі” (так празывалі праваслаўных русінаў).

Пасля смерці вялікага князя літоўскага Альгерда ў маі 1377 г. крыжаносцы ўзмоцнілі наступ на Кейстутавы ўдзел, намагаючыся знішчыць свайго найбольшага ворага і аказаць націск на новага вялікага князя — Ягайлу. На гэтым найбольш пацярпелі землі над Нарвай і Бугам. Крыжаносцы пад камандаваннем комтура Балгі Тэадорыка фон Эльнера захапілі і спалілі Бельск, але не здолелі заваяваць замка, у якім скрыліся абаронцы. Канчаткова штурм быў спынены, паколькі выпушчаная бельскім абаронцам страла папала ў твар англійскага каралевіча Рычарда (неўзабаве караля Рычарда ІІ), які ўдзельнічаў у крыжовым паходзе супраць „паганцаў і схізматыкаў”.

У жніўні 1379 г. Эльнер падышоў ад захаду пад Бярэсце, знішчыў і абрабаваў горад, але не здолеў заваяваць замка. Крыжаносцы абрабавалі таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF