Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.
Вакол Суража (2)Аляксандр ВЯРБІЦКІЛік уніяцкага насельніцтва ў Суражы пастаянна падаў, а запар з гэтым працэсам хілілася і суражская царква; ужо ў пачатку ХІХ ст. была гэта хіліна пад саламянай страхой. З адменай уніі паявілася агітацыя за праваслаўем і адным з яе рупліўцаў быў суражскі праваслаўны настаяцель Канстанцін Пракаповіч. 23 мая 1863 года мясцовыя паўстанцы, магчыма за намовай ксяндзоў Крынскага і Мараўскага, павесілі Пракаповіча, які тыдзень раней угасціў атрад царскага войска пасля перамогі над мяцежнікамі... „Вестникъ Западной Россіи” з 1867 года так пісаў: „Въ 35-ти верстахъ отъ уезднаго города Белостока, а въ 5-ти верстахъ отъ границы Царства Польскаго, находится заштатный, довольно многолюдный г. Суражъ, разделенный рекою Наревомъ на две части. По сведениямъ, заимствованнымъ мною изъ архива Суражской ратуши и статистики Гродненской губерніи Бобровскаго, в Сураже когда-то было отъ 5-ти до 7-ми православныхъ храмовъ. Но над Литвою промчалась польско-іезуитская язва, и Суражъ, подобно многимъ городамъ испыталъ одинаковую съ ними печальную участь. Храмы уничтожены, православные жители сего города большею частію совращены въ латинство. Уцелела какими-то судьбами ветхая, бедная церковь, крытая соломою — хуже всякой крестьянской избы. До последняго мятежа никто не обращалъ вниманія на такое уничиженіе здесь православія, на эту изумительную бедность нашей церкви. Только страдальческая кончина нашего священника Константина (...) |