Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.
Там „Купалінка” і тут „Купалінка”Аляксей МАРОЗТак разважалі жыхары Гайнаўшчыны, якія 10 ліпеня рашыліся наведаць беларускі купальскі фэст. Купаллі ў Ляневе Чыжоўскай гміны і ў Нараўцы праходзілі ў сонечнае і вельмі цёплае надвор’е. Менавіта купальскім традыцыям характэрная была пашана для сонца. Людзі верылі ў яго незвычайную моц, бо сонца з дажджамі спрычыняліся да добрых ураджаяў. Пра сёлетнія прадбачваныя плёны збожжа можна было паразмаўляць з вясковымі людзьмі, якіх шмат сабралася побач Лянева, вёскі распаложанай у сельскагаспадарчай Чыжоўскай гміне з вельмі якаснымі землямі. Аднак якраз у наваколлі Лянева земля горшай якасці і таму быў тут цэнтр вырошчвання трускалак, якіх прадукцыя разам з гадоўляй быдла кампенсавала горшыя прыбыткі з прадукцыі збожжа і бульбы. Ужо сёмы раз побач Лянева быў ладжаны фэст „Купалінка”. Гэтая традыцыя была ўстаноўлена тут якраз не па сельскагаспадарчых прычынах, а з за невялічкай рэчкі Локніцы і мінівадасховішча, дзякуючы якім стварылася магчымасць арганізаваць тут адпачынак не толькі ў пачатку ліпеня, але на працягу ўсяго лета. У сямейнай атмасферы Едучы ў Лянева было відаць, што збожжа ўвайшло ўжо ў перыяд даспявання. У мінулым, калі збожжа ўбіралі снопавязалкамі або яшчэ раней, сярпамі, часта ў Пятроў пост распачыналася ўжо жніво. Зараз збожжа расце даўжэй і чакае, покі на палі не выедуць камбайны. Па дарозе ў Чыжы было відаць прыгожае збожжа, але ў многіх месцах пшаніцу прыкрыла (...) |