Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Маршалак (Дважанскі) адбіў град

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Рэканструкцыя бітвы з часу Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам (штурм града), паказы рыцарскіх сутычак, майстар-класы па лучніцтве і рамёствах, канцэрты даўняй музыкі, між іншым з энтузіязмам прынятага „Старога Ольсы” з Мінска разам са спадарожнічаючым яму Тэатрам танца „Яварына” ды феершоў, склаліся на двухдзённае мерапрыемства пад лозунгам „Канцэнтрацыя войск Вялікага Княства Літоўскага. Грунвальд 1410-2010”.

Імпазантныя паказы, выклікаючыя сярод тлумаў гледачоў захапленне і проста энтузіязм, сарганізавалі Падляшская маршалкоўская ўправа (перш за ўсё дэпартамент культуры і нацыянальнай спадчыны з яго дырэктарам Анатолем Вапам) разам з Падляшскім музеем ды пад вокам гісторыка Алега Латышонка. Патранат над імпрэзай трымалі міністры культуры Польшчы, Беларусі і Літвы, а сярод арганізатараў апынуліся Гістарычны музей у Троках у Літве і Культурны Цэнтр Беларусі. Падзеі звязаныя з „Канцэнтрацыяй...” пачаліся ў Беластоку спякотным адвячоркам у суботу 10 ліпеня з шэсця рыцараў і іх дам з Беларусі, Літвы і Польшчы — у строях эпохі сярэднявечча, таксама татарскіх і крыжацкіх — ад каталіцкай кафедры да пляца перад Ратушшу. Публіка прымала іх воплескамі. На ратушным пляцы дайшло да некалькіх рыцарскіх сутычак. Раней гледачоў прывітаў падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі:

— „Канцэнтрацыя...” — гэта крыху гісторыі, крыху забавы, крыху добрай музыкі.

На гісторыю спаслаўся Ігар Чарняўскі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF