Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Галасуе Трасцянка

Міра ЛУКША

Не вельмі спякотны ліпеньскі дзень — неба зацягнута бурымі хмаркамі. 4 ліпеня. Па доўгай Трасцянцы, што раскінулася амаль у тры кіламетры, частка аўтамашын і веласіпедаў спыняецца каля святліцы. Тут выбарчы ўчастак. У першым туры на Браніслава Камароўскага свой голас аддало тут 88 чалавек, на Гжэгажа Напяральскага — 30, на Яраслава Качынскага — 29, на Анджэя Лепера — 10, на Вальдэмара Паўляка — 8, на Корвіна-Міке — 6, на Марка Юрка і Конрада Маравецкага — па 1, а Аляхоўскі і Зентак не атрымалі ніводнага голасу. Упаўнаважаных да галасавання было больш за 500 чалавек, галасы аддалі 175 асоб, 173 было важных бюлетэняў. Усе галасы праверыла Галя Тапалянская, якая вядзе сваю статыстыку. Сёння яна таксама з’ездзіць на веласіпедзе на ўчастак.

Аддалі ўжо свае галасы? — пытаюся ў пяцёркі сядзячай за лавай пры краме Астроўкаў. Каштуюць халоднае піва.

Выканалі свой грамадскі абавязак. О, мы цябе ведаем, ты з „Нівы”!

Адзін з прагаласаваўшых хоча абавязкова выказацца:

Я паходжу з Трасцянкі. Чэга Яраслаў маё імя. Галасаваў на Камароўскага. Бо адна качка ўжо паляцела і ўпала. Усё. Без каментарыя, — і, даказаўшы сваю праўду, паказваецца такім якім ёсць: здымае кашулю для здымка: вось як выглядаюць трасцяніцкія хлопцы, якія не саромяцца сваіх поглядаў.

На прыгожай зялёнай машыне пад’язджаюць жыхары з Сакоў — дзядзька Ян Аўсяйчук з жонкай.

Чаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF