Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Прадказанні і прадказальнікі

Віктар САЗОНАЎ

Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні, нібыта, вызначылі вельмі таленавітыя спецыялісты па футболе, а васьміногу толькі заставалася па заранёў падкінутаму ў неабходную скрынку прысмаку паказаць на краіну пераможцу. Не бракуе і прыхільнікаў тэорыі, што васьміног Паўль усяго толькі зброя ў руках усёмагутнага Лёсу Лёсаў. І гэты Лёс Лёсаў проста хоча, каб людзі больш даверліва паставіліся да прадказанняў увогуле, бо на бліжэйшы час яны не вельмі цешаць чалавецтва.

Але не трэба быць ні Мішэлем Настрадамусам, ні жрацом народа майя, каб самому дакладна можна было зрабіць пару-тройку дакладных прагнозаў. Прыкладам, калі сёння ўверх па цячэнню рэчкі ідзе вялікі лівень, то заўтра, крыху ніжэй, мажлівы патоп. Ці, вельмі цікавае прадказанне беларускай палітычнай апазіцыі наконт нафты і газу, зробленае амаль дваццаць гадоў таму. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што калі быць у закупках гэтых рэчаў прывязанымі толькі да адной крыніцы (у нашым выпадку Расіі), то гэтая крыніца праз нейкі час стане дыктаваць свае эканамічныя і палітычныя ўмовы. І тады, на першы погляд лёгкадаступныя газ ды нафта пойдуць бокам, але не тым, якім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF