Ніва № 29 (2827), 18 ліпеня 2010 г.

Запішамся беларусамі

Ілона КАРПЮК

Чарговы захад сонца прыпыняе на пару гадзін крывецкі гоман. Час ад часу па амаль ужо чорным асфальце сунецца машына ў летнім настроі з гучнай музыкай і кліентамі цэнтральнага пункта вёскі.

— У нас свая мова, свая культура і свая крама, — уголас смяецца адна з заўсёдніц вечаровых пасядзелак на лавачцы. На ёй зараз дзядзька Грыша, яго жонка Зінка, суседка Вера і спадарыня Крыся — солтыс Крыўца.

Паню Крысю пазнаю „ад кухні”. У час дзіцячага летніка ахвотна прыязджала вечарам з бітонам малака. Каровіна малако — смак, які ў горадзе маркетаў даўно забылі. Часам парэчку прывозіла, а нават смятану на масла.

— У маслабойцы рабіць будзем? — пытаю.

— Неее, гадзінамі дзеці сядзелі б над маслабойкай. У бутэльках!

Паўтаралітровая бутэлька тыпу пэт, у ёй смятана, а пасля масла. Сучасны вясковы спосаб. Атмасфера ў вёсцы таксама вельмі свабодная.

— Мы ўжо не вышываем, як тыя вашыя дзеці на летніку, — смяюцца мясцовыя нестаркі. — Усё можна набыць зараз у краме. Але ж людзі калісь дурныя былі! Чаго было столькі кіламетраў ехаць ажно з Лянева да нас па ягады!

Цішыня. А пасля зноў смех і хіхіканне. То жарт, то падманка.

— Так у нас ёсць, раз весела, іншым разам як усюды, — даказвае іншая лавачка.

***

7 ліпена праваслаўныя адзначаюць дзень святога Іаана Хрысціцеля. Дзень святочны, таму ў Крыўцы таксама не працуюць. Гэта якраз серада, а гэты дзень тыдня, не толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF