Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Простыя дадаткі да агіяграфіі бласлаўлёнага Папялушкі

Ганна КАНДРАЦЮК

У кіёску, каля каменя, які значыць цэнтр Еўропы, я спытала пра „Ніву”.

— Зразумела, ёсць у нас „Ніва”, — пачулі мы ў адказ. Пасля прадаўшчыца выканала знаёмы і характэрны нашым „распаўсюджвальнікам” жэст і пачала грабціся ў адкладзеных дзесьці на самым нізе газетах і часопісах, што чакалі вяртання ў свае выдавецтвы.

— No, przepraszam bardzo, ale „Ніва” zeszła! — аб’явіла нам здзіўленым для сябе самой тонам жанчына. Аднак каб не пусціць нас з пустымі рукамі, яна прапанавала спачатку „Над Бугом і Нарвою”, а пасля „Czasopis” з мінулага месяца. З удзячнасці, што наш тыднёвік не называюць тут на беластоцкі манер Гібай, я накупляла ўсякай біжутэрыі выкананай кручком мясцовымі рукадзельніцамі. З-за апошняіх цацак мне нават здалося, што я не ў Сухаволі, а ў Канадзе, дакладна ў рэзервацыі індзейцаў вэндэке, дзе, як і тут, прэсу, касцельныя рэквізіты прадаюць разам з біжутэрыяй, дарэчы, далікатнай і густоўнай.

* * *

У прыёмнай бурмістра нам чуць не паехала крыша ад пазітыўнага шоку. Калі мы назвалі свае медыі і заявілі пра мэту візіту, маладая сакратарка аж паяснела:

— Я добра ведаю Радыё Рацыя! — заявіла з усмешкай у вачах.

— Бо нам у „Падляшскі канцэрт пажаданняў” звоніць такая спадарыня з Вялікай Ятвезі, — тут Зміцер назваў імя і прозвішча вернай слухачкі іх радыёвяшчання.

— Гэта ж мая маці! — пачулі мы ў адказ.

Пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF