Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Дачакаліся беларускага фэсту

Аляксей МАРОЗ

У час беларускага фэсту вузенькая дарога ў Старым Масеве была застаўлена машынамі. Прыехалі сюды не толькі жыхары навакольных вёсак і хутароў, але таксама масеўскія выхадцы з Гайнаўкі, Беластока і іншых мясцовасцей ды сваякі. Побач спецыяльна падрыхтаванай сцэны сядзячыя месцы занялі старэйшыя асобы і бацькі з дзеткамі. Далей сядзелі малодшыя жанчыны. Мужчыны і моладзь у асноўным слухалі беларускія песні стоячы. Наконт таго, калі было апошняе беларускае мерапрыемства ў Масве, былі разыходжанні.

— Апошняя беларуская імпрэза была ў нас можа трыццаць або нават і сорак гадоў таму. Я асабіста нават не ведаю калі, — заяўляе солтыс Старога Масева Аліна Філіновіч.

Старэйшы за яе Ян Ламашкевіч перакананы, што пасля вайны беларускага фэсту ў Масеве не было. Пэўна і таму тут такое вялікае зацікаўленне беларускім мерапрыемствам.

— Мы сёлета першы фэст з праекта „І там жывуць людзі” хацелі ладзіць у Ляўкове, але жыхары Масева самі выступілі да нас з прапановай наладзіць беларускае мерапрыемства ў іх вёсцы, — гаворыць выконваючы абавязкі дырэктара Музея і асяродка беларускай культуры Тамаш Ціханюк. — Самая ідэя нашага праекта гэта перш за ўсё завітаць з беларускай культурай у пусцеючыя і прызабытыя, у сэнсе прапагандавання нашай культуры, вёскі.

Беларускае мерапрыемства ладзілі Музей разам з Гміннай управай у Нараўцы, Нараўчанскім асяродкам культуры і жыхарамі Масева.

— Я выйшла з прапановай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF