Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Круглы стол „Нівы”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На пачатку мінулага тыдня ў Беластоку прабывала група апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ды іншыя лідары партый, якія вылучылі кандыдатаў. Прынялі яны ўдзел у дэбаце, падрыхтаванай тэлебачаннем БелСат па ініцыятыве Рады беларускай інтэлігенцыі. Паставілі мы кожнаму з кандыдатаў тры такія самыя пытанні, датычныя выбрчага кодэкса ў Беларусі і згодна з ім шанцаў на перамогу апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, адносін беларускай дзяржавы да беларускай меншасці за мяжой і меншасцей у Беларусі, асабліва польскай ды пра тое, ці Заходняя Еўропа павінна размаўляць аб Беларусі з Масквой.

Пакуль канчаткова невядома, калі адбудуцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (мабыць, восенню; мусяць быць праведзены да 6 лютага 2011 г.), з групай сямёх лідараў (галоўным чынам прэтэндэнтаў у кандыдаты) сустрэліся мы ў адным з беластоцкіх гатэляў зараз пасля іхняй нарады. Не паявіліся іншыя кандыдаты ў кандыдатаў, між іншым Аляксандр Мілінкевіч (Рух за Свабоду) і Уладзімір Някляеў (кампанія „Гавары праўду”) ці былы дэпутат Валерый Фралоў. Дзень да таго — на здзіўленне іншых апазіцыянераў, якія прыехалі ў Беласток — прэс-канферэнцыю склікаў Віталь Рымашэўскі, кандыдат у прэзідэнты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, афіцыйна незарэгістраванай, падобна як іншыя апазіцыйныя групоўкі (не ўлічваючы „Руху за Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча).

— Нельга гаварыць аб лібералізацыі палітыкі ў Беларусі, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF