Ніва № 28 (2826), 11 ліпеня 2010 г.

Калі б узяцца за пэндзаль...

Міра ЛУКША

— Гэта твая мама прыязджала да мяне параіцца наконт рукадзелля? — пытаецца ў мяне Яўгенія Казлоўская на хутары Лазовае пад Новым Ляўковам. — Пытаюся ў Зінкі: „То ты сама точыш?!” Сама. Мела яна свае праекты, драўляны посуд. Аднавіла старажытныя ўзоры пушачак. Усіх ведала я з ваколіцы, хто штось рабіў для „Цэпэліі”. Цяпер, калі хтосьці робіць народнае рукадзелле, забіраюць яго вырабы прыватныя фірмы. Тут у ваколіцы Бажэна гафтуе крыжыкам. Я ўжо слаба бачу, а да крыжыка трэба мець і цярплівасць, і вочы моцныя!

— Калісьці і цацкі рабілі дзецям бацькі. Драўляным конікам, якога зрабіла мне мая маці, я нават не вельмі нагулялася — спачатаку трапіў ён у беларускі музей у Белавежы, пасля апынуўся ў Цеханоўцы, і цяпер ён ходзіць па розных пастаянных выстаўках у тамашнім Музеі сельскай гаспадаркі, толькі не быў яшчэ ў беларускай хатцы з Сакоў. Добра, што хоць ужо свой пашпарт мае: хто і калі яго зрабіў.

— Так то ёсць, калі ўсё цяпер ёсць гэтым дзецям. А калісь што было? Самому трэба было зрабіць цацку. Ніхто ж тых грошай не меў...

Вядомы ва ўсёй ваколіцы быў Янка Мароз з Семяноўкі. Ягоную карціну хацеў мець кожны селянін. За маляваную алеем на льняным палатне карціну — краявіды і капы на ложкі — людзі плацілі сваёй работай. Кожны меў Мароза ў хаце! І цяпер у людзей маюцца ягоныя карціны, бывае, што не на сценах яны, а дзесьці ў каморцы ці на падстрэшку. Ды, калі спытацца ва ўласніка, які мо і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF